Бібліятэка

Для дзіцяці

Дзіцячая біблейская кніжка

Вогненная печ

Вогненная печ

Навухаданосар цар зрабіў залатога балвана і паставіў яго на полі Дура, у вобласці Вавілонскай. І вяшчальнік голасна выгукнуў: вам загадана, народы, плямёны і языкі: калі пачуеце гук рога, жалейкі, цытры, арфы, гусляў і ўсякай музыкі, упадзіце і пакланіцеся залатому балвану, якога паставіў цар Навухаданосар. А хто не ўпадзе і не паклоніцца, той самай гадзіны будзе кінуты ў сярэдзіну палаючай агнём печы. Седрах, Місах і Авед-Нега не хацелі ўпасці і пакланіцца балвану. Іх прывялі перад цара. Навухаданосар сказаў ім: ці праўда, што вы не служыце маім багам і не кланяецеся залатому балвану, якога я паставіў? Яны адказалі і сказалі цару: Навухаданосар, нам няма патрэбы адказваць табе ў гэтай справе. Бог наш, Якому мы служым, здольны выбавіць нас з палаючай агнём печы, і з тваёй рукі, цару, Ён выбавіць. А калі не, хай будзе табе вядома, цару, што мы багам тваім не будзем служыць і залатому балвану, якога ты паставіў, не паклонімся.

Тады Навухаданосар напоўніўся лютасцю, і выгляд яго аблічча змяніўся. Ён загадаў распаліць печ усемёра мацней, чым звычайна яе палілі. Ён загадаў самым дужым людзям са свайго войска звязаць Седраха, Місаха і Авед-Нега і кінуць іх у палаючую агнём печ. Тады гэтых мужоў звязалі ў іхнім споднім і верхнім адзенні, у шапках і ў іншых шатах, і кінулі ў сярэдзіну палаючай агнём печы. Таму што загад цара быў пілны і печ надта гарачая, полымя агню забіла тых людзей, якія кідалі Седраха, Місаха і Авед-Нега. Тады цар Навухаданосар здзівіўся, і паспешна ўстаў, і сказаў сваім дарадцам: ці не трох мужоў мы кінулі ў агонь звязанымі? Яны адказалі і сказалі цару: так, цару. Ён сказаў: вось я бачу чатырох мужоў развязаных, што ходзяць сярод агню, і няма ім шкоды, і выгляд чацвёртага падобны да Сына Божага. Тады Навухаданосар падышоў да вусця палаючай агнём печы і сказаў: Седрах, Місах і Авед-Нега, слугі Бога Усявышняга, выйдзіце і падыдзіце. Тады Седрах, Місах і Авед-Нега выйшлі з сярэдзіны агню. І князі, намеснікі, ваяводы і царскія дарадцы, сабраўшыся, убачылі, што над целамі гэтых мужоў агонь не меў сілы, і волас на іхняй галаве не абсмалены, і іхняе адзенне не змянілася, і нават паху агню не было ад іх.

Малюнак, нарысаваны для гэтага чытання. Ён трымаецца ўрыўка. Гэта не фотаздымак.

Данііл 3:17

Памятай. Бог наш здольны выбавіць нас, і агонь не меў сілы над іхнімі целамі.

Данііл 3:17
  1. 1. Стварэнне свету
  2. 2. Адам і Ева
  3. 3. Ноеў каўчэг
  4. 4. Вавілонская вежа
  5. 5. Бог кліча Аўраама
  6. 6. Аўраам і Ісаак
  7. 7. Ісаак і Рэвека
  8. 8. Лесвіца Якава
  9. 9. Рознакаляровая вопратка Язэпа
  10. 10. Язэп і яго браты
  11. 11. Немаўля Майсей
  12. 12. Майсей і неапалімая купіна
  13. 13. Першая Пасха
  14. 14. Раздзяленне Чырвонага мора
  15. 15. Манна нябесная
  16. 16. Вада са скалы
  17. 17. Дзесяць запаведзяў
  18. 18. Дванаццаць выведнікаў
  19. 19. Валаам і яго асліца
  20. 20. Рахаў і барвовая вяроўка
  21. 21. Сцены Ерыхона
  22. 22. Гедеон і трыста
  23. 23. Руф і Наомі
  24. 24. Малітва Ганны
  25. 25. Бог кліча Самуіла
  26. 26. Памазанне Давіда
  27. 27. Давід грае на гуслях
  28. 28. Давід і Галіяф
  29. 29. Саламон просіць мудрасці
  30. 30. Ілля і ўдава
  31. 31. Ілля на гары Кармэль
  32. 32. Ілля і ціхі голас
  33. 33. Нееман пракажоны
  34. 34. Сякера, што ўсплыла
  35. 35. Вогненная печ
  36. 36. Напіс на сцяне
  37. 37. Данііл у рове львоў
  38. 38. Царыца Эстэр
  39. 39. Ёна і кіт
  40. 40. Нараджэнне Ісуса Хрыста
  41. 41. Мудрацы
  42. 42. Хлопчык Ісус у храме
  43. 43. Хрышчэнне Ісуса
  44. 44. Ісус ператварае ваду ў віно
  45. 45. Цудоўны ўлоў рыбы
  46. 46. Ісус ацаляе расслабленага
  47. 47. Ісус суцішае буру
  48. 48. Ісус ідзе па вадзе
  49. 49. Ісус насычае пяць тысяч
  50. 50. Ісус благаслаўляе дзяцей
  51. 51. Добры самаранін
  52. 52. Прыпавесць пра згубленую авечку
  53. 53. Прыпавесць пра згубленую драхму
  54. 54. Блудны сын
  55. 55. Закхей
  56. 56. Вербная нядзеля
  57. 57. Лепта ўдавы
  58. 58. Укрыжаванне Ісуса Хрыста
  59. 59. Уваскрасенне Ісуса Хрыста
  60. 60. Ісус з'явіўся вучням

Вогненная печ

Вогненная печ

Памятай. Бог наш здольны выбавіць нас, і агонь не меў сілы над іхнімі целамі.