Цудоўны ўлоў рыбы

Народ ціснуўся да Ісуса, каб чуць слова Божае, і Ён стаяў каля возера Генісарэцкага. Ён убачыў два чаўны, што стаялі каля возера, а рыбакі, выйшаўшы з іх, мылі сеткі. Ён увайшоў у адзін човен, што быў Сымонаў, і прасіў яго адплысці крыху ад берага. І, сеўшы, навучаў народ з чоўна. Калі ж перастаў навучаць, сказаў Сымону: адплыві на глыбіню і закідвайце сеткі вашы на ўлоў. Сымон сказаў у адказ: Настаўніку, мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі. Але паводле слова Твайго закіну сетку.

Зрабіўшы гэта, яны злавілі вельмі многа рыбы, і нават сетка ў іх рвалася. Яны далі знак таварышам, што былі на другім чоўне, каб прыйшлі дапамагчы ім. Тыя прыйшлі і напоўнілі абодва чаўны, так што яны пачыналі тануць. Сымон Пётр, убачыўшы гэта, прыпаў да каленяў Ісуса і сказаў: выйдзі ад мяне, Госпадзе, бо я чалавек грэшны. Бо жах ахапіў яго і ўсіх, хто быў з ім, ад гэтага ўлову рыб. Ісус сказаў Сымону: не бойся. Адгэтуль будзеш лавіць людзей. І, выцягнуўшы чаўны на бераг, яны пакінулі ўсё і пайшлі за Ім.
Малюнак, нарысаваны для гэтага чытання. Ён трымаецца ўрыўка. Гэта не фотаздымак.
Лукі 5:6
Памятай. Яны злавілі вельмі многа рыбы, і сетка ў іх рвалася.
